Інавацыі ў практыцы

У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў пад назвай «Адукацыі Брэстчыны: вопыт, рэсурсы, прыярытэты развіцця» з удзелам Канстанціна Сумара, старшыні аблвыканкама, Сяргея Рудыя, намесніка міністра адукацыі, Сяргея Ашмянцава, старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Дзмітрыя Гобарава, памочніка Прэзідэнта. У яе рабоце прымала ўдзел і дэлегацыя Маларытчыны на чале з Вадзімам Шпетным, намеснікам старшыні райвыканкама. Перад пачаткам пленарнага пасяджэння можна было пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй «Горад Брэст – сяброўскі дзецям». Акрамя таго, увазе прысутных установы адукацыі Брэстчыны прапаноўвалі вопыт работы на тэму «Эксперыменты і інавацыі ў адукацыйнай практыцы». У іх ліку — і калектыў Лукаўскай СШ. Установа адукацыі прэзентавала, як укараняецца мадэль спецыяльна арганізаванага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя школы як фактару станаўлення суб’ектыўнай пазіцыі старшакласнікаў. Па словах Тамары Сцепанюк, дырэктара школы, за 2 гады работы ўстановы адукацыі ў статусе інавацыйнай тэхналогіі, павысіўся паказчык паспяховасці ў вучняў, выніковасць удзелу ў алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях. Акрамя таго, атмасфера ў педагагічным калектыве стала больш творчай.
На нарадзе закраналіся актуальныя пытанні сферы адукацыі Брэстчыны. Размова, напрыклад, ішла пра эфектыўны вопыт кіравання па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі, пра магчымасці і вынікі сістэмнага падыходу ў інавацыйным развіцці ўстановы адукацыі, стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі, аб практыка-арыентаваным падыходзе ў падрыхтоўцы спецыялістаў, рабоце папячыцельскага савета школы і інш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: прадстаўнікі Маларытчыны на абласной жнівеньскай нарадзе педагагічных работнікаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.08.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!