В рамках республиканской акции «Шаг к успеху» корреспонденты газеты побывали в оздоровительном лагере “Ровесник”

Для многіх  дзяўчат і хлопцаў  устаноў адукацыі Маларытчыны падчас летніх канікулаў традыцыйным месцам прыцяжэння становіцца вёска Забалацце.  Дзеці з нецярпеннем імкнуцца там пабываць. У гэтым населеным пункце іх прываблівае многае, а найперш тое, што тут размяшчаецца загарадны аздараўленчы лагер з кругласутачным знахо­джаннем «Равеснік».

У аддзеле па адукацыі патлумачылі, што кошт пуцёўкі ў лагер залежыць ад узросту дзяцей. Для 6–10-гадовых  ён складае 283 рублі 5 капеек (бацькі аплачваюць  толькі 35 рублёў 5 капеек), для 11–13-гадовых – 286 рублёў 80 капеек (38 рублёў 80 капеек), для 14–17-гадовых – 291 рубель 60 капеек (43 рублі 60 капеек).

Па словах  начальніка лагера Таццяны Стасюк, сёлета ў «Равесніку» плануецца  пяць 15-дзённых змен па 39 дзяўчат і хлопцаў у кожнай. У першай і другой  зменах у лагеры выхавальнікамі працуюць  настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, у трэцяй – пятай у такой ролі сябе паспрабуюць маладыя педагогі, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў, з якіх будуць сфарміраваны педагагічныя атрады. Ініцыятарам гэтага выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» разам з аддзелам па адукацыі райвыканкама. Дарэчы, першая змена ў «Равесніку» прайшла пад назвай «Летняя школа здароўя». Актыўным было ў ёй спартыўнае жыццё. Сапраўды, лагер традыцыйна працуе з улікам сучасных тэндэнцый у аздараўленні, імкнецца быць месцам, прывабным для дзяцей з рознымі зацікаўленасцямі і захапленнямі. Другая змена, якая пачнецца з 20 чэрвеня і працягнецца да 4 ліпеня, будзе мець  духоўна-маральную накіраванасць, астатнія – грамадзянска-патрыятычную.

Кожны дзень у першай змене ў «Равесніку» праходзіў цікава і запамі­нальна. Дзецям сумаваць не было калі. Дух бестурботнасці, весялосці, прыўзнятага настрою панаваў тут кожны дзень з раніцы да вечара. Асаблівая ўвага надавалася гульням на свежым паветры, прафілактычным гутаркам. Заслуга ў гэтым педагога-арганізатара Анастасіі Габрыльчук (СШ №2, выхавальнікаў Марыі Белашыцкай і Марціна Дзімітрава (раённая гімназія),  Наталлі Лямачка і Алы Хіжняк (СШ №1 г. Маларыта), Кацярыны Прус (Чарнянская СШ), а таксама інструктара па фізічнай культуры Сяргея Літвінскага (Велікарыцкая СШ).

 Вучні 6 «В» класа раённай гімназіі Лізавета Дацык, Дар’я Горычава і Мацвей Каратынскі сказалі, што ім у «Равесніку» кожны дзень было цікава.  Запомніліся многія мерапрыемствы: розныя спартыўныя спаборніцтвы, інфармацыйныя гадзіны, дыскатэкі, кон­курсныя праграмы, акцыі, квэсты, інтэ­лектуальныя гульні.

Вучань 7 «Б» класа Цімафей Дэйнак гаво­рыць, што яму найбольш запомні­лася сустрэча, якая праводзілася ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху».  Падчас яе выступілі настаўнік геаграфіі раённай гімназіі, пераможца конкурсу «Настаўнік года – 2001» Вадзім Шпетны і вядучы спецыяліст Маларыцкага раёна Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на­сельніцтва Людміла Дворак. У час мерапрыемства адбылася прэзентацыя навукова-папулярнай манаграфіі «Брэсцкая вобласць: прырода, насельніцтва, гаспадарка», прымеркаванай да 85-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці. Дарэчы, адным з яе аўтараў з’яўляецца Вадзім Шпетны.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота Алега Крэмянеўскага.

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий