Прыём па асабістых пытаннях

Намеснік стар­шыні аблвыканкама Мікалай Токар правёў у рай­­выканкаме прыём грама­дзян па асабістых пы­таннях. Да яго звярнуліся 5 вясковых жыхароў. Пытанні былі розныя. Яны датычы­ліся рамонту жылля, яго прыватызацыі, пераразліку пенсіі, выдзялення зямлі.
Уважліва выслухаўшы кожнага, унікнуўшы ў праблемы, прадстаўнік улады камусьці абавязаўся дапамагчы, некаму даў параду, як лепш вырашыць яго пытанне, а камусьці растлумачыў наконт неабгрунтаванасці скаргі.
НА ЗДЫМКУ: у час прыёму.

Опубликовано в «ГЧ» 20.09.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!