Заўжды гатовы дапамагчы
Своечасова атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу жыхары Лукава і дзевяці навакольных вёсак маюць магчымасць у мясцовай урачэбнай амбулаторыі, дзе працуе 9 чалавек. Сярод іх фельчар Галіна Сцепанюк і медыцынская сястра Ніна Дардзюк, якія пасля заканчэння сярэдніх медустаноў вярнуліся на сваю маленькую радзіму і працуюць у роднай вёсцы, адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў, сталі сапраўднымі прафесіяналамі, заўжды гатовы прыйсці на дапамогу хвораму.
НА ЗДЫМКУ: фельчар Лукаўскай урачэбнай амбулаторыі Галіна СЦЕПАНЮК і медсястра Ніна ДАРДЗЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.