У ліку лепшых аратых

У чарговы раз каманда Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якая пабывала ў Драгічыне і прыняла ўдзел у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па прафесіі “Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”, пацвердзіла, што навучэнцы ліцэя маюць добрыя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі. У агульнакамандным заліку, а ў конкурсе прымалі ўдзел каманды з 9 устаноў прафтэхадукацыі вобласці, маларыцкія ліцэісты зноў увайшлі ў тройку лепшых. Прызёрам конкурсу, заняўшы другое месца ў індывідуальных спаборніцтвах, стаў навучэнец 3 курса Маларыцкага ДзПЛ СП Сяргей Гева. Ён паспяхова справіўся з тэарэтычнымі заданнямі, добра выступіў у фігурным ваджэнні трактара і паказаў выдатную падрыхтоўку ў конкурсе аратых. Поспех юнака прынёс яму заслужаныя ўзнагароды – дыплом, памятны падарунак і грашовую прэмію.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: прызёр абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства па прафесіі трактарыст-машыніст Сяргей Гева.
Фота Уладзіміра НЯФЁДАВА.

Опубликовано в «ГЧ» 19.11.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!