ДАВЕР — У КРЭДЫТ

Толькі ці апраўдае яго старшыня СВК “Ляхаўцы” Юрый Ківачук, якому раённае кіраўніцтва дало апошні шанц паправіць крытычную сітуацыю ў вытворча-эканамічнай дзейнасці гаспадаркі і захаваць сельгаскааператыў. Менавіта яна і стала нагодай для абмеркавання на пазачарговым пасяджэнні райвыканкама, якое ў мінулы панядзелак прайшло пад старшынствам Казіміра Лапіча.
Тое, што сітуацыя склалася крытычная за апошнія 2 гады, ды і сёлета яна нязначна змяняецца да лепшага, пацвердзіў у сваёй інфармацыі начальнік райсельгасхарчу Валянцін Зайчук. Прыкладаў, якія характарызавалі б станоўчую дынаміку выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у выступленні кіраўніка аграрнай галіны амаль не было. Так ура­джайнасць зерневых і зернебабовых, нягледзячы на спрыяльны сельскагаспадарчы ў раслінаводстве год, ніжэй чым сярэднераённая, “правалена” вытворчасць бульбы, менш чым у сярэднім у раёне нарыхтавана кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, выхад кармавых адзінак з гектара пасяўной плошчы самы нізкі ў раёне, як і самая нізкая акупляльнасць угнаенняў на лугапашавых угоддзях. У гаспадарцы не дасягнуты станоўчы баланс гумусу ў глебе. Адным словам, зямля тут працуе ў страты.
Несуцяшальная дынаміка і ў жывёлагадоўлі. За 10 месяцаў атрымана малака толькі 94,8% да аналагічнага перыяду мінулага года, прадуктыўнасць кароў знізілася на 284 кг. Таварнасць малака складае ўсяго 84%, вышэйшым гатункам рэалізавана толькі 35% яго. Страты ад рэалізацыі малака першым і другім гатункамі склалі 895 мільёнаў рублёў.
Не лепшыя паказчыкі ў вытворчасці прадукцыі вырошчвання. Прыбаўленні ў вазе на вырошчванні і адкорме ў 429 грамаў і на рамонтных цялушках у 454 грамы, вядома ж, далёкія ад тэхналагічных. У СВК “Ляхаўцы” самая нізкая шчыльнасць жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў – 49 галоў, у той час, як па раёне – 78 галоў. Прадуктыўнасць статка павінна павялічвацца менавіта за кошт узнаўлення.
Моцна адрозніваюцца ад сярэднераённых і такія эканамічныя паказчыкі, як вытворчасць валавай прадукцыі і выручка на 1 сярэднегадавога работніка, занятага ў сельскагаспадарчай вытворчасці. У СВК “Ляхаўцы” яны склалі адпаведна 188,6 млн. руб. і 104,6 млн. руб., у той час, як у сярэднім па раёне – 206,1 млн. руб. і 156,7 млн. руб.
Больш за 23 мільярды рублёў складае крэдыторская запазычанасць, у тым ліку па крэдытах – больш за 19 мільярдаў. На 1 кастрычніка г.г. пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках у параўнанні з 1 студзеня 2014 г. павялічылася ў 29 разоў. Эканамічная негрунтоўнасць прывяла да таго, што гаспадарка не можа выплачваць зарплату работнікам. Акрамя гэтага, як гаварыў Валянцін Зайчук, вельмі шмат фактаў безгаспадарчасці было выяўлена ў час маніторынгаў і праверак органамі пракуратуры, унутраных спраў, інспекцыі па працы, пажарнай і санітарнай служб, камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, аднак кіраўніцтва гаспадаркі на іх не рэагавала, як і ігнаравала шматлікія даручэнні калегій упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па прыняццю мер дысцыплінарнага ўздзеяння.
У малюнак негатыву дабавілі фарбаў і спецыялісты раённага звяна – намеснік начальніка райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч, начальнік вытворчага аддзела Надзея Назарук, галоўны ветурач Ніна Крупская, дырэктар райплемстанцыі Сяргей Трацюк, адзначыўшы, у прыватнасці, ігнараванне ў СВК “Ляхаўцы” захавання тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур, незабеспячэнне статка на зіму травяністымі кармамі, незахаванне тэхналогіі вырошчвання маладняку на фермах, а таксама праблемы ўзнаўлення статка, парушэнне тэхналогіі кармлення, утрымання і даення кароў. Хаця з боку спецыялістаў пастаянна аказвалася дапамога гаспадарцы.
Трэці год пайшоў, як Юрый Ківачук узначаліў СВК “Ляхаўцы”. Што і гаварыць, незайздросная дасталася яму спадчына. За апошнія гады ў гаспадарцы змянілася некалькі старшынь, сельгаскаператыў каціўся па нахільнай уніз.
— Кіраўнік павінен працаваць творча, дзень і ноч ацэньваць сітуацыю, выстройваць адносіны з падначаленымі, адчуваць адказнасць, — гаварыў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Ён не ўбачыў почырку Юрыя Ківачука ў якасці кіраўніка, хаця для гэтага было дастаткова часу, каб праявіць сябе на пасадзе старшыні.
— І я не маю права гаварыць, што давяраю, — сказаў Казімір Віктаравіч.
У апраўданне Юрыю Рыгоравічу асоба не было што сказаць: надта дарагая цана памылак. Ён папрасіў не рабіць арганізацыйных вывадаў і даць яму яшчэ адзін крэдыт — крэдыт даверу. Гэта будзе апошні шанц паправіць сітуацыю, таму што за спіной стаіць немалы калектыў. Такую верагодную магчымасць на пасяджэнні райвыканкама яму далі, абмежаваўшыся, як запісана ў рашэнні, рэкамендацыяй сходу ўпаўнаважаных СВК “Ляхаўцы” аб’явіць старшыні вымову, знізіць надбаўку за складанасць і напружанасць у працы. А час пакажа цану крэдытнага даверу.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 6.12.2014 г.

ДАВЕР — У КРЭДЫТ: 2 комментария

  • 10.02.2015 в 10:38 пп
    Permalink

    Юрий григорьевич ,где ты сейчас ?народ тебя помнит

  • 18.12.2015 в 12:13 дп
    Permalink

    Дорогая Нина Владимировна, почему удалила коментарии к этой статье, и не добавила в коментируемые, да сделали из Кивачука козла отпущения,а ведь талантливый парень. Но время показало кто такой Селех и что сейчас с Мокранами, да и вообще в полном ауте сельское хозяйство нашего района.Бог им судья, я понимаю пресса люди подневольные, что скажут всякие Зайчуки то и пишите……

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!