Цацкі – для Каляднай зоркі

Падведзены вынікі раённага этапу Х абласной выставы мяккай цацкі і ХХVІІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка”. На суд журы было прадстаўлена амаль 150 работ, якія выкананы індывідуальна і калектыўна, з устаноў адукацыі раёна.
У “Каляднай зорцы” маглі прыняць удзел вучні ў 2 узроставых катэгорыях: ад 8 да 12 гадоў і ад 13 да 16. Прымаліся работы ў 10 намінацыях на адну з тэм: “Зіма”, “Нараджэнне Хрыстова”, “Новы год”, “Навагоднія гісторыі і казкі”.
— Журы ўлічвала мастацкі ўзровень выкананых работ, — кажа Таццяна Лапцева, намеснік дырэктара Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, — адраджэнне і развіццё народных промыслаў, спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры, а таксама выкарыстаннне новых матэрыялаў і тэхналогій. Многія работы прыемна ўразілі журы арыгінальнасцю ідэі, самабытнасцю мастацкага ўвасаблення.Лепшыя творчыя работы ўдзельнікаў ад Маларытчыны прымуць удзел у абласным адборачным этапе выставы-конкурсу.
Паглядзеўшы лепшыя работы, прадстаўленыя на раённы этап конкурсу, можна спадзявацца, што і сёлета яны змогуць трапіць на заключны этап выставы-конкурсу і стануць яе прызёрамі ці нават і пераможцамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.12.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!