Царкве – 20 гадоў

Драўляны храм у в.Пажэжын узведзены ў 1637 г. у гонар архістраціга Божага Міхаіла. У 1915 г. у вёсцы пабудавалі новую царкву. 25 сакавіка 1920 г. яе асвяцілі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Пажэжыне былі спалены дзве царквы, што стаялі побач: старая і новая. У 1994 г. сіламі прыхаджан і на сродкі калгаса «Новае жыццё» пабудавана новая цаглянная царква. З 2002 г. у ёй служыць іерэй Сергій Пруднікаў.
21 лістапада ў Пажэжынскім храме адбылося святочнае богаслужэнне, якое ўзначаліў Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Яму саслужвалі: благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма іерэй Сергій Пруднікаў і духавенства Маларыцкага благачыння.
Пасля боскай літургіі адбыўся хрэсны ход вакол царквы. Затым уладыка Іаан звярнуўся да духавенства і вернікаў са словамі павучання і віншавання з нагоды 20-годдзя з моманту асвячэння Пажэжынскага храма.
Юбілейныя Граматы «1025-годдзе Хрышчэння Русі» былі ўручаны найбольш актыўным вернікам.
На здымку: царква ў гонар святога архангела Міхаіла ў в. Пажэжын.

Опубликовано в “ГЧ” 10.12.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий