Пяцігадовыя юбіляры

У некага ўжо іншыя прозвішчы. У кагосьці ёсць ужо свае сем’і, маленькія дзеці. А што такое вечар сустрэчы? Для нас, выпускнікоў Олтушскай сярэдняй школы з пяцігадовым стажам, сёлетняя сустрэча як фармальнасць. Мы часта бачымся адзін з адным. Магчыма, менавіта таму яшчэ не паспелі засумаваць па той вясёлай школьнай пары.
Прыйшлі ў школу, і многае ўспомнілася. Расклад урокаў, Дошка гонару, дзе была некалі і мая фатаграфія. Прыемнай была сустрэча з першай настаўніцай – Таццянай Іванаўнай, якая і сама таксама сустрэлася з аднакласнікамі. Наш класны кіраўнік Ніна Міхайлаўна не змагла прыйсці, дык мы яе наведалі дома. І Аляксандр Пятровіч быў рады пабачыцца з намі. У школьныя гады яны былі з намі заўжды і ўсюды. Ад большасці хлопцаў хачу падзякаваць ім за завязаныя нам гальштукі на апошні званок, на выпускны.
Давайце не забываць настаўнікаў!
Аляксандр ГАЛЯНЧУК.

Опубликовано в «ГЧ» 21.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!