Валейбольны фінал

Фінал спаборніцтваў па валейболе сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды 2014-2015 навучальнага года праводзіўся адначасова з традыцыйным адкрытым вясеннім першынством па валейболе сярод жаночых каманд, прысвечаным памяці Вольгі Абрамук. На спартыўных пляцоўках раённай гімназіі памерацца сіламі сабраліся каманды ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў раёна.
— У валейбольным турніры памяці Вольгі Абрамук за званне мацнейшай змагаліся 6 каманд, — гаворыць Уладзімір Яромкін, галоўны суддзя спаборніцтваў. — 10 каманд выйшла на старт спаборніцтваў сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды. Дзяўчаты паказалі прыгожую, роўную ігру. Гэта адзначылі і шматлікія балельшчыкі.
У турніры памяці Вольгі Абрамук на першым месцы апынулася каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната (трэнер – Віктар Глушчык), на другім – ПМК-8, на трэцім – Чарнянскай СШ. У спабор­ніц­тве па валейболе сярод дзяўчат у праграме раённай спартакіяды перамогу святкавала каманда Чарнянскай СШ (трэнер Віктар Грыгор’еў), на другім месцы апынуліся дзяўчаты з Ляхавецкага д/с-СШ, на трэцім – са Збуражскага д/с-СШ.
Міс валейбольнага турніру памяці Вольгі Абрамук абрана Наталля Млынчык з каманды ПМК-8. Лепшымі ігракамі, на думку суддзяў, сталі: Вольга Кулічык (Чарнянская СШ), Хрысціна Цыганчук (Ляхавецкі д/с-СШ), Аксана Краўчанка (ПМК-8), Ірына Марчук (кансервавагароднінасушыльны камбінат).
На здымку: момант спаборніцтваў па валейболе сярод жаночых каманд.

Опубликовано в «ГЧ» 25.03.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!