Медыкі – ветэранам

Як адзначыла загадчыца паліклінікі Таццяна Папко, згодна з загадам галоўнага ўрача цэнтральнай райбальніцы больш чым тыдзень брыгада спецыялістаў-медыкаў працавала ў населеных пунктах раёна і ў горадзе, дзе праводзіла абследаванні ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

Усяго ў раёне абследавана 30 чалавек: 13 інвалідаў і 17 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У аднаго з шаноўных ветэранаў, Васіля Піліпавіча Маркава, разам з урачамі паліклінікі отарыналарынголагам Таццянай Краснажон і неўролагам Аляксандрам Цуба пабываў і наш фотакарэспандэнт, дзе і зрабіў гэты здымак.
Васіль Піліпавіч і яго другая палавінка Марыя Фёдараўна былі шчыра рады гасцям. А яшчэ больш таму, што дактары супакоілі: улічваючы шаноўны ўзрост ветэрана, няма асобых прычын, каб хвалявацца за яго здароўе.
Ірына Касцевіч.
Фота Мікалая Навумчыка.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!