Новы ўзровень гарадскога жылля

Перыяд самастойнага станаўлення чалавека на жыццёвы шлях прадугледжвае не толькі магчымасць забеспячэння сям’і ў матэрыяльным плане, але і імкненне набыць асабістае жылое памяшканне, якое можа быць рэалізавана ў выглядзе індывідуальнага дома альбо кватэры ў шматпавярхоўцы. Але ёсць магчымасць сумясціць усе плюсы прыватнага жылля і зручнасці кватэры – гэта набыццё яго ў малапавярховым шматкватэрным доме. Такія пабудовы шырока распаўсюджаны ва ўсім цывілізаваным свеце, дзякуючы сваёй зручнасці, прастаце і камфортнасці. Аптымальнае рашэнне аказваецца такім простым.
Падобныя дамы становяцца ўсё больш папулярнымі, таму што прапаноўваюць лепшую якасць жыцця, чым гарадская кватэра, адначасова больш эканамічна выгадныя ў параўнанні з індывідуальнымі жылымі дамамі. Малапавярховая забудова больш гарманічная, больш натуральная, чым тыпавая шматкватэрная. На агароджанай тэрыторыі малапавярховага комплексу дзеці ў значна большай бяспецы, змяншаецца колькасць суседзяў, прыдамавая тэрыторыя абуладкавана і не застаўлена машынамі, у двары – цішыня і спакой. Жыллё ў малапавярховым доме — гэта пэўная аўтаномнасць. Усе кватэры абсталяваны сучаснымі газавымі катламі, жыльцы самі вызначаюць працягласць ацяпляльнага сезона, устанаўліваюць мікраклімат памяшканняў і, як вынік, плацяць толькі за рэальна спажытыя рэсурсы. Важнай перавагай з’яўляецца зручнасць для пражывання. Дамы ўзводзяцца па перадавых будаўнічых тэхналогіях, праекты праходзяць дзяржаўную экспертызу, кватэры маюць сучасную планіроўку.
Адносна невя­лікія зямельныя ўчасткі, неабходныя для будаўніцтва малапавярховых дамоў, дазваляюць выбіраць месцы з добрай транспартнай даступнасцю. Прымяненне ў бу­даўніцтве энерга­эфектыўных тэх­налогій дае магчымасць знізіць выдаткі на эксплуатацыю жылля. На што асобна варта звярнуць увагу, дык гэта на псіхалагічны камфорт, які будзе забяспечаны ўладальніку кватэры ў малапавярховым доме, што значна садзейнічае плённай рабоце і паўнацэннаму адпачынку, а значыць, істотна павышае агульную якасць жыцця.
Таварыства з дадатковай адказнасцю “АртБудЦэнтр” з 2007 года ажыццяўляе сваю прафесійную дзейнасць і мае вопыт рэалізацыі розных будаўнічых задач як на тэрыторыі РБ, так і за яе межамі. Наша арганізацыя ўдзельнічала ў падрыхтоўцы г. Маларыты да абласнога свята “Дажынкі-2010”. Мы праводзілі капітальны рамонт будынка гімназіі, касметычны рамонт памяшканняў адміністрацыйнага будынка аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”, капітальны рамонт вучэбнага корпуса №1 Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці па вул. Піянерскай, 3, касметычны рамонт фасада і даху адміністрацыйнага будынка Маларыцкай РММ і іншых аб’ектаў.
На працягу 7 гадоў мы ўдасканальваліся прафесійна. Работы на сотнях аб’ектаў, станоўчыя водгукі заказчыкаў, сертыфікат адпаведнасці СТБ ISO 9001 лепш за многія словы сведчаць пра ўзровень аказваемых намі будаўнічых паслуг. Сёння мы прапаноўваем развіццё перспектыўнага напрамку па будаўніцтву малапавярховых шматкватэрных дамоў па сучасных праектах на ўмовах долевага ўдзелу. Кватэры здаюцца ў эксплуатацыю падрыхтаванымі пад аддзелачныя работы: выкананы электраправодка з устаноўкай разетак і выключальнікаў; разводка сістэмы ацяплення, мантаж газавага катла і радыятараў; разводка водазабеспячэння і каналізацыі; тынковачныя работы і сцягванне падлогі. Па жаданню заказчыка кватэры могуць здавацца ў 100-працэнтнай гатоўнасці.
Фундамент такога дома можа быць выкананы з арміраванага маналітнага бетону ці з фундаментных блокаў з абавязковым устройствам арміраванага маналітнага пояса. Сцены кладуцца з газасілікатных блокаў, уцепленых пенаполістырольнымі плітамі з наступным нанясеннем дэкаратыўнай тынкоўкі і афарбоўкі. У якасці міжпаверхавага перакрыцця выкарыстоўваюцца пустотныя пліты. Столь мансарднага паверха ўцеплена мінералаватным уцяпляльнікам. Дахавым пакрыццём, у залежнасці ад рэалізуемага праекта, можа быць альбо металачарапіца, альбо гнуткая (бітумная) чарапіца тыпу “шынглас”. Аконныя праёмы запоўнены ПВХ-вокнамі з энергаэфектыўным шкленнем. Пад’езд і кожная кватэра абсталяваны металічнымі ўваходнымі дзвярыма. Дваровая тэрыторыя добраўпарадкавана, паркінг для жыльцоў дома выкладзены тратуарнай пліткай. Тэрыторыя агароджана.
Праектам прадугледжаны дом у два паверхі плюс мансарда. У залежнасці ад планіроўкі, колькасць кватэр можа быць ад 6 да 12. Кошт 1 м. кв. складае 600 долараў ЗША па курсу Нацбанка на дзень аплаты.
ТАА “АртБудЦэнтр” запрашае жыхароў г. Маларыты і раёна для абмеркавання пытання будаўніцтва апісанага вышэй дома і разгляду планіровак кватэр на дапраектным этапе.
Усе пытанні, якія вас цікавяць, можна задаць па тэлефонах: +375 162 422-912 (г. Брэст), +37529 524-09-90 (МТС), +37529 627-14-97 (Velcom).
Андрэй ШЭЙДА,
дырэктар ТАА “АртБудЦэнтр”.
НА ЗДЫМКАХ: варыянты планіровачных рашэнняў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Новы ўзровень гарадскога жылля: 1 комментарий

  • 24.04.2015 в 2:41 пп
    Permalink

    Дом красивый, планировки хорошие, но где же взять денег? Кредитов то сейчас не дают(((

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!