Пад эгідай узаемадапамогі
Атрад “Добрыя сэрцайкі” (Хрысціна Астапук, Вікторыя Шачанін, Арцём Андарак, Мікіта Няхаеў, Вадзім Шышук — усе 10 клас) і атрад “Клопат” (Артур Касьянік, Павел Русавук, Сяргей Гарбацэвіч, Лізавета Грышалёва, Настасся Забеліна — усе 8 клас) раённай гімназіі прынялі ўдзел у абласным фестывалі валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў. Пад эгідай узаемадапамогі і добрых спраў мерапрыемства аб’яднала амаль 300 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Брэстчыны. Арганізатарамі фестывалю-злёту выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны камітэт ГА “БРСМ”, Брэсцкі абласны савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
— Маларытчане ўдзельнічалі ў акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, у рамках якой добраўпарадкоўвалі тэрыторыю на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці-героя, — кажа Наталля Асіпук, намеснік дырэктара раённай гімназіі, удзельніца фестывалю-злёту. — Акрамя таго, вучні нашай установы адукацыі таксама сталі актыўнымі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, якая прайшла ля Вечнага агню, і флэш-моба “Вясёлка дабрыні”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення абласнога фестывалю валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў.
* * *
Папрыгажэла тэрыторыя вакол адміністрацыйнага будынка Маларыцкага аддзялення Дэпартамент аховы. У дзень нядаўняга суботніка супрацоўнікі аховы высадзілі ля яго туі, кветкі. А яшчэ ў той дзень яны навялі парадак ля помніка воінам і мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шэфстваваць над гэтым святым месцам міліцыянеры будуць пастаянна.
Наш кар.
Опубликовано в «ГЧ» 25.04.2015 г.