Арт-аб’ект – да Дня Перамогі
Дзявятага мая ў Маларыце з’явіўся яшчэ адзін арт-аб’ект: каваная лаўка з драўляным сядзеннем і спінкай, усярэдзіне якой размешчаны металічны круг з выразаным надпісам “Великой Победе – 80 лет”. Лаўка “прапісалася” ў гарадскім парку ў Алеі памяці “Абаронцам Радзімы” ля памятнага знака героям Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў былых рэспублік СССР, якія вызвалялі Маларытчыну ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Адкрыццё лаўкі было прымеркавана да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарам яе ўстанаўлення выступіла Маларыцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сумесна з Маларыцкім раённым аддзяленнем рэспубліканскай партыі “Белая Русь”. Добрае пачынанне падтрымалі Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна і Маларыцкая ПМК-8. Ажыццявіць задуманае дапамог мясцовы каваль Аляксандр Трафімук.
Арт-аб’ек адкрылі Галіна Стасюк, Алег Якубчык, дырэктар Дзіцяча- юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна Святлана Клімчук. Яны перакананы, што ўсталяваная лаўка не толькі ўпрыгожыць гарадскі парк, але і стане месцам адпачынку гараджан.
Мікалай НАВУМЧЫК.


