Мы паедзем, паімчымся…

У вядомай песні так спяваюць пра язду на аленях. Маларыцкія ж хлопцы Міхаіл Хівук і Максім Сацюк перавагу аддаюць велатранспарту. Мадэляў веласіпедаў, падобных да тых, якія яны стварылі, не знайсці ва ўсім горадзе. Кожны з іх двухмесны, мае два сядзенні і па дзве пары педаляў.
Першы незвычайны транспарт з’явіўся 4 гады назад. Дапытлівыя сябры сабралі неабходныя запчасткі, звяртаючыся за дапамогай да знаёмых, сяброў. Нешта знайшлося і ў самога Мішы. Усё гэта занеслі да родзіча Міхаіла, які і зварыў веласіпед, ператварыўшы тым самым хлапечую ідэю ў жыццё.
Вось так, кіруючы ўдвух адным веласіпедам, яны каталіся больш за два гады. Потым вырашылі, што патрэбен другі веласіпед. Далей – па знаёмай схеме ўсё было. Цяпер другі веласіпед належыць Максіму.
— Ці ёсць жаданне стварыць яшчэ?
— Ёсць. Больш таго, пачатак пакладзены ўжо.
Але ж нашы героі сутыкнуліся з “вытворчай праблемай” : не хапае дэталяў. Думалі нават прадаць тыя, што ёсць. Пакуль недароблены веласіпед знайшоў прытулак у Мішы.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: незвычайнае захапленне Мішы і Максіма.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мы паедзем, паімчымся…: 1 комментарий

  • 07.11.2010 в 11:31 дп
    Permalink

    хии

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!