Разам – дзеля ўсмешак і святла ў дзіцячых вачах
Да міжнароднага Дня абароны дзяцей дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна сумесна з членам Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крысцінай Казлоўскай ініцыіравала і правяла дабрачынную акцыю для дзяцей-інвалідаў Белавежскай выбарчай акругі “Падзяліся цяплом!” Да акцыі таксама падключыліся і неабыякавыя індывідуальныя прадпрымальнікі Маларытчыны: ААТ “Валянцінка” (ІП Валянціна Дзятковіч), ТАА “КрэМоваЯ” (ІП Лілія Галоўчык), магазін “Фармат” (ІП Людміла Хадатчук), магазін “Імператар” (ІП Вольга Турбіна), а таксама Аляксандр Барысюк, Ганна Рачкевіч, Наталля Рачкевіч і Рэната Панфілава.
Першага чэрвеня, у міжнародны Дзень абароны дзяцей, Кацярына Паздзяйкіна з ініцыятыўнай групай наведала сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ім былі сказаны цёплыя словы віншаванняў, уручаны падарункі.

– Дзеці – будучыня нашай краіны, і ад нас залежыць, якім яно стане, – сказала Кацярына Паздзяйкіна. – У Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца шмат праграм і мерапрыемстваў па падтрымцы сем’яў з дзецьмі, вылучаюцца значныя фінансавыя сродкі, прымаюцца меры падтрымкі для абароны правоў і забеспячэння поўнага і гарманічнага развіцця кожнага дзіцяці. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям і дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, а таксама – дзецям-інвалідам і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сённяшняя акцыя яшчэ раз гэта пацвердзіла. Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто далучыўся да акцыі, падтрымаў сем’і.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выказала думку, што дабрачынная акцыя дасягнула сваёй мэты. Яна найперш праводзілася дзеля ўсмешак і святла ў дзіцячых вачах. Акцыя выклікала незабыўныя ўражанні, станоўчы водгук, стварыла пазітыўныя эмоцыі і стала пацвярджэннем таго, у нашым грамадстве дзеці пастаянна знаходзяцца ў пастаянным клопаце і ўвазе з боку дарослых.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.
