ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ

22 чэрвеня 1941 года… Вайна… Дзень першы… А пачыналася яна тут, на нашай брэсцкай зямлі. Раніцай, 22 чэрвеня, Брэст ужо быў у руках ворага. «Яшчэ да захопу яго, — піша ў сваёй кнізе “Брэст непакораны” беларускі гісторык А.Грабенкіна, — фашысты вывелі са строю вадаправод, электрастанцыю, тэлефонна-тэлеграфную сетку. Ім былі вядомы прозвішчы і адрасы не толькі кіраўнікоў партыйных і савецкіх, камсамольскіх і гаспадарчых работнікаў, але і многіх радавых камуністаў, былых членаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Вораг ведаў усе самыя важныя аб”екты, прамысловы патэнцыял Брэстчыны.
22 чэрвеня ў 9 гадзін раніцы фашысты захапілі горад (акрамя ваенкамата і вакзала), а ў 14 гадзін атрады карнікаў хадзілі па адрасах, што былі ў іх, арыштоўвалі камуністаў, савецкі, камсамольскі і гаспадарчы актыў, жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.”
Першымі прынялі на сябе ўдар ворага абаронцы Брэсцкай крэпасці, яны гераічна абараняліся сіламі невялікага гарнізона да 20-ых чыслаў ліпеня 1941 года. Да канца чэрвеня баі ішлі на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
На тэрыторыі крэпасці і горада толькі 22 чэрвеня 45-я пяхотная дывізія ворага страціла 311 ваеннаслужачых…
22 чэрвеня… Гэта дзень памяці, дзень смутку…Ён яшчэ і яшчэ ўсім нам напамінае, што важнейшая задача — захаваць мір на нашай зямлі, каб нікому і ніколі не давялося адчуць тыя жахі, якія прыносіць з сабой вайна.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: на Маларытчыне свята ўшанавалі памяць пра тых, хто загінуў у гады вайны.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в «ГЧ» 24.06.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!