Зямныя анёлы-ахоўнікі

Гэта сказана пра іх, медработнікаў, прадстаўнікоў самай гуманнай і самай высакароднай прафесіі. Гэта яны, дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму, адданасці выбранай справе, увазе, чуласці і міласэрнасці, вяртаюць да жыцця людзей, захоўваюць ім здароўе. Гэта яны ў любы час дня і ночы, у святы і ў будні прыходзяць нам на дапамогу.

Сёлета калектыў медра­ботнікаў раёна, акрамя пра­фесійнага свята, адзначаў яшчэ і 75-годдзе з дня стварэння райбальніцы. Шмат сабралася ў гарадскім Доме культуры людзей. Прыйшлі сюды не толькі сённяшнія работнікі медустаноў раёна, але і ветэраны медыцыны, прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, проста пацыенты, каб раздзяліць разам з медыкамі свята.
Як заўсёды, шмат цёплых і добрых слоў гаварыла ў адрас медработнікаў вядучая Вольга Табачкоўская. Яна адзначала, што, акрамя, як залатымі рукамі, медработнікі выратоўваюць сваіх пацыентаў яшчэ і залатымі сэрцамі. Яны кожны дзень праносяць у сабе людскі боль, стараюцца кожнаму аказаць увагу, кожнаму дапамагчы. У тым ліку і суцяшальным добрым словам.
Многія работнікі медуста­ноў раёна за добрасумленную і шматгадовую працу і ў сувязі з юбілеем райбальніцы былі заахвочаны граматамі ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. Гэта намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Анжэла Марчанка, медсястра анкалагічнага кабінета паліклінікі Галіна Шугала, участковы ўрач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Марыя Селівонік. Кіраўніцтва ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама выказала падзяку загадчыку стаматалагічнага аддзялення Аляксандру Аляксееву і ўчастковай медсястры тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Лідзіі Бутрамеевай.
Акрамя таго, асобныя медработнікі былі ўдастоены грамат райвыканкама і райсавета дэпутатаў. З рук старшыні райсавета дэпутатаў іх атрымалі ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Мікалай Муш, фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі цэнтральнай райбальніцы Вольга Варанчук, памочнік урача-гігіеніста раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Любоў Струнец. Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў Пётр Вікенцьевіч уручыў таксама ўрачу агульнай практыкі (загадчыцы) Велікарыцкай амбулаторыі агульнай практыкі Любові Нінічук.
Шэраг медработнікаў былі заахвочаны абласным камітэтам прафсаю­за работнікаў медыцыны, адміністрацыямі і прафсаюзнымі камітэтамі райбальніцы і РЦГіЭ.
Добрым падарункам і віноўнікам урачыстасці,і ўсім прысутным у зале сталі выступленні самадзейных артыстаў гарадскога Дома культуры і заслужанага ансамбля народнай музыкі «Бяседа» дзяржаўнай нацыянальнай Белтэлера­дыё­кампаніі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: ансамбль народнай музыкі «Бяседа» павіншаваў медыкаў; грамату райвыканкама з рук стар­шыні райсавета дэпутатаў атрымлівае адна з лепшых і вопытных работнікаў РЦГіЭ памочнік урача-гігіеніста Любоў Струнец.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в “ГЧ” 24.06.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий