Фотаальбом ад “Беларусбанка”

З прыемнай місіяй перадаць фотаальбом “Перамога. Памятаем і ганарымся”, які быў выдадзены “Беларусбанкам” сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам да 70-годдзя Вялікай Перамогі, раённую бібліятэку наведалі дырэктар ЦБУ №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алег Якубчык і яго намеснік Сяргей Тарасюк.
Старонкі фотаальбома, у якім сабрана каля 400 унікальных фотаздымкаў, што расказваюць аб апошніх перадваенных гадах, франтавых буднях, партызанскім руху, рабоце ў тыле, вызваленні Беларусі, аднаўленні краіны з руін, мемарыялізацыі памяці аб подзвігу народа, цяпер зможа пагартаць кожны наведвальнік чытальнай залы бібліятэкі.
Тыраж выдання абмежаваны. Некалькі экзэмпляраў фотаальбома перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, іншыя — “Беларусбанк” падорыць абласным, гарадскім і раённым бібліятэкам краіны, сваім падшэфным установам адукацыі. Так, на Маларытчыне фотаальбом “Перамога. Памятаем і ганарымся”, акрамя цэнтра банкаўскіх паслуг і раённай бібліятэкі, ёсць яшчэ ў раённай гімназіі, якой шэфы — калектыў ЦБУ №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” — падарылі цікавае выданне на лінейцы з нагоды апошняга званка. Прыемна, што ў кожнага з нас цяпер з’явілася магчымасць убачыць унікальныя фотаздымкі з архіва БЕЛТА, паглядзець у вочы тых, хто вяршыў гісторыю ў цяжкі ваенны час.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: падарунак чытачам ад “Беларусбанка” – фотаальбом “Перамога. Памятаем і ганарымся” прымае дырэктар раённай бібліятэкі Наталля Кузьміцкая.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.06.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!