Маларыта хоча быць прыгожай, а яе жыхары?

Напэўна, не ўсе. Такі вывад напрошваецца пасля чарговага “непрыстойнага” ўчынку невядомых жыхароў, хутчэй за ўсё, райцэнтра.
Маларыта набыла выгляд цывільнага, сучаснага і стыльнага гарадка. Цяпер у ім стала ўтульна, чыста, прыгожа, культурна, усё да месца. Цёплым днём прыемна прайсціся па вуліцах, пагуляць у парку. Прыкметна змянілася цэнтральная частка. Taкі падыход поўнасцю апраўданы, бо цэнтр — своеасаблівая візітная картка Маларыты, месца правядзення разнастайных грамадска-палітычных мерапрыемстваў, святаў. Цэнтр горада камунальнікі штогод імкнуцца напоўніць новымі сюжэтамі добраўпарадкавання. Сёлета была па-новаму абуладкавана вуліца Леніна, якая, можна сказаць, з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай, адной з тых вуліц, адкуль пачынаецца знаёмства з Маларытай.
— У пачатку чэрвеня на вуліцы Леніна райцэнтра з’явілася 10 каваных канструкцый з высаджанымі на іх кветкамі (па пяць з двух бакоў вуліцы) і адна вялікая на рагу вуліц Леніна-Маякоўскага, — гаворыць Вольга Ніканчук, майстар участка добраўпарадкавання КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. – Іх зрабіла ААТ “Мануфактура надзейных канструкцый”, дзе дырэктар Віталь Алесік. На вялікай былі высаджаны герані і пеларгоніі, а на астатніх – белыя, малінавыя і бэжавыя петуніі. Аднак нядоўга ўсе яны радавалі вока жыхароў і гасцей Маларыты. На 4-5-ы дзень сталі знікаць кветкі. Ноччу іх укралі. Чыя злачынная рука гэта зрабіла, мы пакуль, на жаль, не ведаем. Што можна сказаць такім людзям? Знішчыць прыгажосць, створаную не сваімі рукамі, заўсёды проста. Куды цяжэй нешта зрабіць на карысць горада, дзеля яго росквіту.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: канструкцыя з высаджанымі кветкамі на вуліцы Леніна райцэнтра.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.07.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!