Для трываласці сямейных адносін

На цэнтральнай алеі гарадскога парку (з левага боку, непадалёк ад уваходу ў яго) напярэдадні Дня Незалежнасці “вырасла” дрэва любові і шлюбнай вернасці. Гэта каваная металічная кампазіцыя ў выглядзе лаўкі і дрэва, якое мае вышыню прыблізна тры метры. Ініцыятыва так упрыгожыць парк належыць раённаму выканаўчаму камітэту. Ідэю ўвасобіў у жыццё індывідуальны прадпрымальнік з Брэста Вадзім Філатаў.
З’яўленне каванай кампазіцыі гараджане ацанілі адным словам: “Прыгожа!” У першыя дні быў нават своеасаблівы ажыятаж сфатаграфавацца каля дрэва любові і шлюбнай вернасці. Мяркуецца, што маладыя сюды будуць прыходзіць, каб на галінках дрэва павесіць замок са сваімі імёнамі, які сімвалізуе моц, трываласць шлюбных адносін. Ключ пры гэтым будзе выкідвацца ў ваду.
Між іншым, такая рамантычная традыцыя ўжо больш за дзясятак гадоў карыстаецца папулярнасцю ва ўсёй Еўропе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дрэва любові і сямейнай вернасці ў гарадскім парку Маларыты.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.07.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!