Хлебаробы Брэстчыны на маларыцкай зямлі

Цудоўна ўсё ж, што ў нашай краіне існуе такая добрая традыцыя – урачыстае ўшанаванне лепшых хлебаробаў. Як гэта павышае прэстыж прафесіі, лішні раз даказваючы, што хлебароб адыгрывае такую ж  не­ацэнную ролю як настаўнік ці ўрач.
Выступаючы на цыры­моніі ўзнагароджан­ня пераможцаў абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2010 года,  старшыня Брэсцкага абл­выканкама Канстанцін Сумар гаварыў, што хлебаробу ніколі не бывае лёгка, не было лёгка яму і сёлета. Але радасць працы – гэта перш за ўсё радасць пераадолення цяжкасцей; радасць працы – у дасягненні перамогі над сіламі прыроды. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, хлебаробам Брэстчыны і сёлета ўдалося сабраць больш чым 1 мільён зерня. І ў гэтым важкім хлебным караваі ёсць доля стараннай і нястомнай працы кожнага з хлебаробаў. А лепшыя з іх з рук старшыні аблвыканкама і яго намесніка Якава Бухавецкага атрымалі дыпломы і граматы, грашовыя прэміі. Прыемна было ў ліку такіх бачыць на сцэне і нашых землякоў,  напрыклад, старшага камбайнера прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Аляксандра Ківачука, які заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў. Аляксандр намалаціў 1205,5 тоны зерня, убраў 413,4 гектара.

Зноў, як і пазалетась, у прызёры абласнога спаборніцтва (другое месца) сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў выйшаў Мікалай Барысюк з СВК “Ланская”. На аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 ён перавёз 1357,9 тоны зерня.
У ліку тых, чые старанні былі высока ацэнены,  і старшыня СВК “Хаціслаўскі” Васіль Пішчык. За шматгадовую і плённую працу,  значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Васіль Васільевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якую яму ў ліку іншых кіраўнікоў вобласці ўручыў старшыня Праўлення Нацыянальнага банка РБ Пётр Пракаповіч.

Узнагароды лепшым працаўнікам сяла былі падрыхтаваны не толькі ў аблвыканкаме, але і ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў, абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Прычым, яны заахвочвалі лепшых не толькі ў вытворчасці, але ў стварэнні сацыяльна-бытавых умоў удзельнікам уборкі ўраджаю, захоўванні працоўнага заканадаўства і патрабаванняў аховы працы. Тут не было сёлета роўных СВК “Рыта”. Таму заслужана старшыня СВК Іван Пастушак і старшыня прафкама Любоў Абрамук з рук старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксея Флар’яновіча атрымалі Дыплом і прэмію.

Аляксей Аляксеевіч уручыў таксама яшчэ адну ўзнагароду прадстаўнікам нашага раёна: Ганаровую грамату за добрасумленныя адносіны да працы, высокія паказчыкі на ўборцы зерневых і зернебабовых ураджаю 2010 года, захоўванне інструкцый па ахове працы атрымалі Генадзь і Віктар Берчукі з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджан­ня пашану лепшым працаўнікам сяла аддавалі самадзейныя артысты Брэстчыны.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: урачыстыя моманты свята.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!