Аптэчныя спецыялісты

З першага жніўня ў Маларыцкай цэнтральнай раённай аптэцы №14 да працы прыступілі адразу 5 маладых спецыялістаў.

– Безумоўна, гэта па­вы­сіць якасць абслу­гоўвання навед­вальнікаў, – гаворыць Наталля Ганчарэнка, загадчыца. – На сённяшні дзень у аптэчнай сетцы раёна працуюць 15 правізараў і фармацэўтаў. На­сельніцтва мы абслу­гоўваем у 5 аптэках, 2 з іх знаходзяцца ў вёсках (Хаціслаў і Велікарыта). Маладым спецыялістам у ЦРА рады. Першыя крокі часам даюцца нялёгка, але мы паклапаціліся, каб моладзь адчувала сябе камфортна. Усе ўжо лёгка ўліліся ў наш калектыў.
Сярод тых, хто папоў­ніў штат цэнтральнай раённай аптэкі №14, – Марына Качанка. Яна закончыла Маларыцкую раённую гімназію, а сёлета – Магілёўскі медыцынскі каледж. Марына назначана загадчыцай аптэкі № 222, што знаходзіцца на вуліцы Леніна.
– Працую ўжо амаль месяц самастойна, – кажа Марына Качанка. – Умовы працы задавальняюць. Пачынаць было крыху страшнавата, бо на плячах з першага дня – вялікая адказнасць. Аднак набытыя веды і падтрымка калег надаюць упэўненасці ў сабе, у тым, што спраўлюся са сваімі абавязкамі.
Пасля заканчэння фарма­цэўтычнага факультэта Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ў Маларыту ў цэнтральную раённую аптэку па размеркаванні на першае месца працы прыехалі 4 выпускнікі. Гэта – сямейная пара Андрэя і Хрысціны Мацук, а таксама Наталля Шэлест і Аляксандр Янушчык. Усе яны родам з Брэстчыны.
Маладых спецыяліс­таў, якія закончылі ВНУ, чакае адпрацоўка ў Маларыце на працягу 2 гадоў і 5 меся­цаў. Першыя пяць месяцаў яны будуць лічыцца правізарамі-інтэрнамі. Затым у Віцеб­­скім медыцынскім універсітэце здадуць адпаведныя экзамены і атрымаюць сертыфікаты. І толькі пасля гэтага стануць “сапраўднымі” правізарамі.
Жыллём маладыя спецыялісты забяспечаны. Яны пражываюць у інтэрнаце ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: маладыя правізары-інтэрны цэнтральнай раённай аптэкі №14.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 29.08.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий