Не сумавалі

Спартыўныя збудаванні Маларыцкай раённай гімназіі ўсе летнія дні не пуставалі. На іх з карысцю для свайго здароўя праводзілі вольны час не толькі вучні ўстановы адукацыі, але і гарадскіх школ Маларыты.
— Для актыўных заняткаў спортам мы прапаноўваем 2 спартыўныя, трэнажорную залы, міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём і агароджай пад адкрытым небам, якое было ўзведзена па рашэнні бюро выканкама асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, бегавыя дарожкі, а таксама футбольнае поле, 2 баскетбольныя пляцоўкі, — гаворыць Ірына Ярац, настаўніца фізічнай культуры раённай гімназіі. На гэтых спартыўных “месцах” заўсёды шмат вучняў рознага ўзросту. Штодзень праводзіліся розныя турніры, эстафеты…
Да спаборніцтваў прыцягвалі таксама і студэнтаў прафтэхустаноў і ВНУ, якія закончылі раённую гімназію ў папярэднія гады і не паехалі ў будаўнічыя атрады. Напрыклад, прайшла сумесная гульня ў баскетбол. За адну з каманд выступалі вучні старэйшых класаў і студэнты: Барыс Шугала (Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт), Яўген Салавей (Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт), Аляксандр Ярац (Гродзенскі тэхналагічны каледж). Перамагла, як заўсёды, дружба.
Мікалай НАВУМЧЫК, намеснік дырэктара ДзУА “Маларыцкая раённая гімназія”.
На здымку: Ірына Ярац, настаўніца фізічнай культуры Маларыцкай раённай гімназіі, пасля гульні ў баскетбол з вучнямі старэйшых класаў і студэнтамі.

Опубликовано в «ГЧ» 2.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!