Партфелі дабра

Каб парадаваць шматлікімі перша­вераснёўскімі падарункамі пер­шакласнікаў з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем’яў, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні новага навучальнага года аб’явіў акцыю “Збяром партфель у школу”. А на апошнім тыдні жніўня хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтых сем’яў запрасілі на свята, на якім ва ўрачыстай атмасферы і былі падведзены вынікі гэтай акцыі. Будучых вучняў і іх бацькоў з хвалюючым і запамінальным момантам – пачаткам школьнага жыцця — павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, які ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” уручыў падарунак выхаванцам Дома сямейнага тыпу, і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Федчык. Дзяцей чакаў “салодкі стол”, сродкі і пачастункі на які прэзентавалі прыватныя прадпрыемствы “Смакландыя” і “Камфорт і Кампанія”, а таксама Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі гульнёвай праграмы, а яшчэ атрымалі музычныя падарункі ад салістаў студыі “Забава”. Але самым прыемным для 40 першакласнікаў і іх бацькоў было ўручэнне падарункаў. Атрыманыя наборы, у якія ўвайшлі сшыткі, каляровыя алоўкі, фарбы, альбомы, фламастары, выклікалі ў хлопчыкаў і дзяўчынак шчырую радасць. Сабраць партфель першакласніка дапамаглі спонсары – Брэсцкі філіял РУП “Белмытнясервіс” і прыватнае гандлёвае прадпрыемства “АвтонаВек”.
Рабіць дзецям падарункі, як адзначыў дырэктар ЧТУП “АвтонаВек” Віктар Андарак, вельмі прыемна. Ён пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам поспехаў і імкнення набываць веды.
НА ЗДЫМКУ: у час падвядзення вынікаў акцыі “Збяром партфель у школу”.
* * *
Дабрачынную акцыю “У школу — з добрым сэрцам”, з ініцыятывай правядзення якой выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Бела­рускі рэспубліканскі саюз моладзі”, падтрымалі пярвічка БРСМ і ўвесь калектыў аддзела пагра­нічнай службы “Маларыта”. За сабраныя агульнымі намаганнямі сродкі былі куплены партфелі і ўсе неабходныя школьныя прылады для двух новых выхаванцаў Дома сямейнага тыпу. Уручылі хлопчыкам Сяргею і Альберту падарункі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, намеснік начальніка АПС “Маларыта” Уладзімір Данілёнак і адказны выканаўца сакрэтнай часці Аксана Мішчук. Для дзяцей гэта быў сапраўды прыемны сюрпрыз.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пасля ўручэння падарун­каў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!