“Увага – узрост!”

У адносінах пажылых людзей у Брэсцкай вобласці сёлета было ўчынена 18 злачынстваў (10 – у адносінах мужчын, 7 – у адносінах жанчын, 1 злачынства – у адносінах некалькіх пажылых людзей). Большасць злачынстваў учынены на тэрыторыі нашага раёна. Часцей за ўсё злачынцы пад маркай продажу розных тавараў, рэчаў і прадуктаў харчавання ці прадставіўшыся работнікамі сацыяльнай службы, медыцынскімі работнікамі, пранікаюць у жыллё адзінокіх грамадзян і выкрадаюць маёмасць ці грошы.
Раённы аддзел унутраных спраў правёў спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – узрост!”. Састарэлых адзінокіх людзей наведалі па месцы жыхарства. З імі правялі гутаркі аб тым, як паводзіць сябе, калі ў дом прыходзяць незнаёмыя людзі, што трэба рабіць, калі ў адносінах пажылых учынена супрацьпраўнае дзеянне.
За 3 дні супрацоўнікі РАУС наведалі больш за 50 вяскоўцаў пажылога ўзросту, кожны з якіх атрымаў інфармацыю аб нумарах тэлефонаў экстранных служб, даведаўся аб тым, як паклапаціцца пра сваю бяспеку. Каб не стаць ахвярай злачынстваў і махляроў, лепш не захоўваць дома вялікія сумы грошай, не адчыняць дзверы незнаёмым людзям.
У кожным выпадку ўзнікнення праблемнай сітуацыі званіце па тэлефоне 102 ці 2-21-03 і чакайце нарад РАУС.
Наталля ПРАКАПУК, участковы інспектар Маларыцкага РАУС.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з вяскоўцамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!