Датэрміновае галасаванне: замежны вопыт

У сусветнай электаральнай практыцы інстытут датэрміновага галасавання мае некаторае распаўсюджванне (напрыклад, у Канадзе, ЗША, Туркменістане, Турцыі, Украіне, Фінляндыі, Швейцарыі, шэрагу дзяржаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну).

Так, у Канадзе прадугледжана правядзенне датэрміновага галасавання для асобных груп выбаршчыкаў, якое праводзіцца на працягу 3 дзён (праводзіцца за 10, 9 і 7 дзён да дня агульнага галасавання) на асобных выбарчых участках. Выбаршчыкі могуць таксама датэрмінова прагаласаваць у памяшканні кіраўніка выбарчай акругі ці па пошце. Да заканчэння перыяду вылучэння кандыдатаў выбаршчык мае права датэрмінова прагаласаваць за кандыдата яго выбару, запісаўшы дадзеныя пра кандыдата ў спецыяльны выбарчы бюлетэнь і накіраваўшы апошні кіраўніку сваёй выбарчай акругі.
У Туркменістане замацавана палажэнне аб тым, што калі выбарчыя бюлетэні ўжо гатовы, выбаршчык галасуе датэрмінова з выкарыстаннем указаных выбарчых бюлетэняў; у выпадку, калі яны яшчэ не гатовыя, выбаршчык мае права загадзя перадаць ва ўчастковую выбарчую камісію сваё волевыяўленне.
У Турцыі заканадаўствам прадугледжана правядзенне датэрміновага галасавання пры перасячэнні выбаршчыкамі дзяржаўнай граніцы, пры гэтым вынікі такога галасавання ўлічваюцца толькі пры вызначэнні колькасці галасоў, атрыманых палітычнымі партыямі ў цэлым па краіне, а не ў адносінах да канкрэтнай выбарчай акругі.
Ва Украіне на мінулых парламенцкіх выбарах датэрміновае галасаванне праводзілася ў адносінах тых выбаршчыкаў, якія ў перыяд да дня галасавання перасякалі дзяржаўную мяжу ў 14 спецыяльных месцах перасячэння.
У Фінляндыі датэрміновае галасаванне праводзіцца на спецыяльных выбарчых участках, а таксама ў месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, і, у выключных выпадках, па месцы жыхарства выбаршчыка, а таксама ў 250 месцах за мяжой. Яно праводзіцца на працягу 7 дзён, пачынаючы за 11 дзён і заканчваючы за 5 дзён да дня выбараў, за мяжой – толькі 4 дні, пачынаючы за 11 дзён і заканчваючы за 8 дзён да дня выбараў. Асаблівасцю фінскай мадэлі датэрміновага галасавання з’яўляецца і тое, што актыўнае выбарчае права прадастаўлена таксама зняволеным.
У Швейцарыі датэрміновае галасаванне праводзіцца на працягу 2 з чатырох дзён да дня агульнага галасавання.
Датэрміновае галасаванне выбаршчыкаў прадугледжанан таксама ў Паўднёвай Карэі, Малайзіі, Мікранезіі, Японіі.
У Японіі Закон аб выбарах дапускае папярэдняе галасаванне і галасаванне без яўкі – па пошце ці праз факсімільную сувязь, але толькі ў асобых выпадках. Калі выбаршчык па стану здароўя ці па іншай уважлівай прычыне не можа галасаваць ва ўстаноўленым парадку, то ў перыяд паміж днём, наступным за днём аб’яўлення выбараў, і днём напярэдадні галасавання такі выбаршчык можа прагаласаваць. Для асоб з сур’ёзнымі фізічнымі недахопамі існуе магчымасць галасавання па пошце ў рамках сістэмы галасавання без яўкі. Папярэдняе галасаванне таксама магчыма для тых выбаршчыкаў, якія ў дзень агульнага галасавання будуць знаходзіцца за мяжой. Такое галасаванне дапускаецца ў перыяд паміж днём аб’яўлення выбараў і самім днём выбараў.

Опубликовано в “ГЧ” 30.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий