Чаму я іду галасаваць?

Уладзімір Бойка, старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы:
— Выбары прэзідэнта — заўжды значная і вельмі адказная падзея ў жыцці любой краіны. У гэты час грамадскасць ацэньвае, што зроблена за мінулы час, і на што спадзяецца ў наступны паслявыбарны перыяд.
Кожны раз з вялікай цікавасцю слухаю выступленні кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні, чытаю іх перадвыбарныя праграмы ў СМІ, сувымяраю са сваімі поглядамі. Відавочна адно: за пройдзены перыяд дзейнасці цяперашняга Прэзідэнта зроблена нямала, закладзены надзейны падмурак для далейшага будаўніцтва нашага агульнага дома. Прэзідэнт і ўрад не абдзяляюць клопатам і ўвагай нашых ветэранаў, тых, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Яны гэта адчулі і ў дні, калі наша краіна святкавала 70-гадовы юбілей Перамогі.
Кожнаму чалавеку, усім нашым сем’ям патрэбны стабільнасць, мір і спакой. Трэба шмат папрацаваць, каб эфектыўнай была эканоміка, раслі рэальныя даходы насельніцтва, забяспечваліся сацыяльныя гарантыі, павышаўся ўзровень адукацыі, медыцынскай дапамогі. Гэта добра разумеюць і нашы кандыдаты ў прэзідэнты. Таму кожны з нас абавязаны выкарыстаць канстытуцыйнае права і выказаць сваё жаданне бачыць нашу Беларусь свабоднай, незалежнай, перадавой у ліку іншых еўрапейскіх краін. Вось за гэта я буду галасаваць, вось за гэта, на маю думку, павінен аддаць свой голас кожны беларус.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!