Узнагароды – для матэматыкаў вобласці
15 студзеня ў Маларыцкім дзяржаўным аграрным каледжы адбылося ўрачыстае закрыццё ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды 2025/2026 навучальнага года па вучэбным прадмеце “Матэматыка”.
Да ўдзельнікаў, пераможцаў і прызёраў алімпіяды звярнулася намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Галіна Стасюк, а таксама старшыня журы, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры фундаментальнай матэматыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Аляксандр Трафімук.
Лепшыя з лепшых юных матэматыкаў 8-11 класаў вобласці атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук Аляксандра Трафімука і начальніка арганізацыйна-метадычнага аддзела суправаджэння работы з адоранымі дзецьмі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірыны Місюры. У ліку ўганараваных – вучаніца 10 “А” класа раённай гімназіі Мілання Барышная (настаўнік Таццяна Дацык). Яна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.




