Футбалістка з Маларыты

Любоў Гудчанка – нападаючы жаночай футбольнай каманды “Надзея-Дняпро” (г.Магілёў), ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

У Маларыце яна наведвала д/с №6, з 5 па 9 класы вучылася ў СШ №3 г.Маларыты, затым закончыла СШ №1. У футболе з 1999 г. Іграла за каманды “Маларытчанка” (г. Маларыта, першы трэнер Аляксандр Лядзінскі), “Жамчужына” (г. Брэст), “Вікторыя-86” (г. Брэст), “Бабруйчанка” (г. Бабруйск), з 2013г. – у складзе ФК “Надзея-Дняпро” (г. Магілёў).
Любоў Гудчанка з’яўляецца майстрам спорту па футболе (2009), бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі (2006, 2014), удзельніца фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы (2009). Яна таксама выступала за юніёрскую і маладзёжную зборныя краіны.
На здымку: Любоў Гудчанка, нападаючы жаночай футбольнай каманды “Надзея-Дняпро”.

Опубликовано в “ГЧ” 7.10.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий