У раскладзе заняткаў – плаванне

Згодна з рашэннем райвыканкама ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму зацверджаны графік заняткаў у басейне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна па днях тыдня.

З панядзелка па пятніцу вучні 1-11 класаў устаноў адукацыі, якія не маюць супрацьпаказанняў у стану здароўя, вучацца тут плаваць і адначасова аздараўляюцца. Басейн яны наведваюць 2 разы на месяц. Прадугледжана, што за навучальны год вучні 1-4 класаў наведваюць басейн на працягу 24-х акадэмічных гадзін, а 5-11 класаў – 14. Вучняў сельскіх устаноў адукацыі на заняткі ў басейн падвозяць аўтобусамі.
— Пасля 2-3 заняткаў у першакласнікаў знікае страх перад вадой, — гаворыць Ірына Ярац, настаўніца фізічнай культуры і здароўя раённай гімназіі. – Практычна ўсе нашы вучні з нецярпеннем чакаюць, калі зноў урок фізічнай культуры пройдзе ў басейне. Я з калегамі вучу дзяцей правільна трымацца на вадзе, плаваць кролем, брасам, вольным стылем, на спіне… Нашы вучні не на паперы, а фактычна ўмеюць плаваць. Акрамя таго, лічу, што заняткі ў басейне спрыяюць загартоўванню арганізма і актывізуюць яго абаронныя сілы. А яшчэ плаванне фарміруе ўсе групы мышцаў, паляпшае агульную фізічную форму. Яно рэкамендуецца дзецям са скаліёзам, з захворваннямі апорна-рухальнага апарату. Пераканана, што ўменне плаваць хоць раз спатрэбіцца ў жыцці кожнаму чалавеку.
На здымку: заняткі ў басейне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 7.10.2015 г. 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!