Набылі практычныя веды

«Удакладненне рашэння на прымяненне сілы тэрытарыяльнай абароны і кіраўніцтва сіламі тэрытарыяльнай абароны ў час стабілізацыі абстаноўкі ў адміністрацыйным раёне» — такую тэму мела чарговая штабная трэніроўка ў складзе органаў ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Маларытчыны, якая нядаўна прайшла пад кіраўніцтвам Алега Шышацкага, раённага ваеннага камісара. Мерапрыемства праводзілася ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войск Маларыцкага раёна. Штабная трэніроўка, якая стала вынікам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Маларытчыны, мела канкрэтную мэту: удасканаленне навыкаў і ўменняў службовых асоб, якія прыцягваюцца на штабную трэніроўку, у прыняцці рашэнняў па становішчы, што склалася, і ўпраўленні сіламі тэрытарыяльнай абароны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел службовыя асобы рабочай групы райвыканкама, ваеннага камісарыята, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела пагранічнай службы “Маларыта”.
На штабной трэніроўцы, дзе прысутнічаў падпалкоўнік Аляксей Рудакоў, намеснік начальніка накіравання тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці, службовыя асобы раёна набылі практычныя веды ў кіраванні сіламі тэрытарыяльнай абароны ў час выканання пастаўленых задач. У час мерапрыемства са станоўчага боку быў адзначаны падпалкоўнік Аляксандр Кім, начальнік АПС “Маларыта”.
Алег Шышацкі, падводзячы вынікі, сказаў, што трэніроўкі такога тыпу праводзяцца для павышэння эфектыўнасці сістэмы ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны, узроўню падрыхтоўкі службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія адказваюць за тэрытарыяльную абарону ў адміністрацыйным раёне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 31.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!