Служыць — справа сапраўдных мужчын

На дзень прызыўніка — традыцыйнае мерапрыемства урачыстых провадаў новага пакалення юнакоў у рады Узброеных Сіл краіны — сабраліся ў вялікай зале ГДК лю­дзі розных пакаленняў. Пажадаць будучым воінам поспехаў, здароўя, бадзёрага настрою, цярплівасці, якая дапаможа пераадолець многія складанасці, якія абавязкова ўзнікнуць на пачатку службы, надзейнага сяброўскага пляча побач, прыйшлі не толькі самыя блізкія людзі – бацькі, браты і сёстры, сябры, але і прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый. Аб тым, як важна захоўваць сілу духу, імкнуцца спасцігаць ваеннае майстэрства, каб быць надзейнымі абаронцамі сваёй Радзімы, гаварылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Гарбацэвіч, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, благачынны цэркваў раёна айцец Віктар, маці аднаго з прызыўнікоў – Галіна Кандраценка.
Служыць дастойна, заўжды памятаць пра сваю маленькую радзіму абяцаў ад імя ўсіх навабранцаў Аляксандр Тыцык.
Зачытваецца загад аб прызыве на службу ў армію. Ваенны камісар раёна Алег Шышацкі ўручыў 46 юнакам павесткі. Многім з прызыўнікоў ужо 17 лістапада давядзецца адправіцца ў вайсковыя часці. Для іх пачнуцца армейскія будні. Але гэта наперадзе. А пакуль настрой юнакоў узнімалі прыгожыя песні, якія ім дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час уручэння павестак; паўгода назад Галіна Раманюк з вёскі Дарапеевічы праводзіла ў армію сына Юрыя, цяпер ідзе служыць яе другі сын – Аляксандр.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!