Новы навучальны год — з новымі дырэктарамі

Згодна з рашэннем райвыканкама ад 20 жніўня з першага верасня новага навучальнага года адразу чатыры ўстановы адукацыі раёна ўзначалілі новыя дырэктары. Гвозніцкі дзіцячы сад-СШ узначаліла Марыя Міхайлаўна Афанасенка, Макранскую СШ – Галіна Іванаўна Дардзюк, Ляхавецкі дзіцячы сад-СШ – Сяргей Аляксандравіч Касцевіч, Хмялёўскую БШ — Тамара Паўлаўна Нушчык.

Марыя Афанасенка нарадзілася ў г.Разань Расійскай Федэрацыі, працавала лабарантам у Брэсцкім аддзяленні чыгункі, у 1994г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць – “Настаўнік біялогіі і хіміі”), выкладала біялогію ў Ламавіцкай СШ Гомельскай вобласці, затым была намеснікам дырэктара ў гэтай установе адукацыі, з верасня 2001г. – намеснік дырэктара Гвозніцкага я/с-СШ, замужам.

Галіна Дардзюк па адукацыі настаўнік рускай мовы і літаратуры, нарадзілася ў Валынскай вобласці Украіны, працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, санітарам в/ч, у 1993г. закончыла Луцкі педагагічны інстытут, з верасня 1990г. працуе ў Макранскай СШ, дзе выкладае рускую мову і літаратуру, замужам.

Сяргей Касцевіч з другой паловы 2006г. у Ляхавецкім я/с-СШ выкладае гісторыю, нарадзіўся ў Іванаўскім раёне Брэстчыны, у 2006г. закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці “Настаўнік гісторыі”, жанаты.

Тамара Нушчык нарадзілася на Маларытчыне, у 2009г. закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе набыла спецыяльнасць “Настаўнік пачатковых класаў”, працавала настаўнікам пачатковых класаў Хмялёўскай БШ, некаторы час выконвала абавязкі дырэктара гэтай жа ўстановы адукацыі, замужам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!