Занятасць школьнікаў і моладзі: якую работу прапанавалі прадпрыемствы Маларытчыны на рэспубліканскім кірмашы вакансій

У Беларусі з 13 па 17 красавіка праводзіцца ІV Рэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі. У нашым раёне яго арганізатарамі сталі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аддзелам па адукацыі Маларыцкага райвыканкама. У Маларыцкім раённым цэнтры культуры прайшло мерапрыемства, на якое былі запрошаны вучні старэйшых класаў устаноў адукацыі горада, а таксама навучэнцы Маларыцкага аграрнага каледжа.

На адкрыцці кірмашу выступілі начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Ганчар, член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносінах Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Карабейка, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” ВеранікаБурштын. Намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Палуян нагадаў аб выкананні правіл бяспечных паводзін на аб’екце, абавязком выкананні правіл пажарнай бяспекі. Міхаіл Ганчар адзначыў, што кірмаш мае дзве асноўныя мэты: садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў канікулярны час і садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў навучальных устаноў.
На Маларытчыне надаецца пэўная ўвага арганізацыі занятасці школьнікаў і моладзі ў свабодны ад вучобы час. Кожны год ёсць магчымасць для часовага працаўладкавання. Сёлета вакансіі (128) на кірмашы прапаноўвала 13 працадаўцаў: прадпрыемствы прамысловасці і будаўніцтва, арганізацыі гандлю, лясной і сельскай гаспадаркі (кансервавагароднінасушыльны камбінат, СУП “Хаціслаўскі”, райспажыўтаварыства, лясгас, ААТ “Чырвоны партызан”, ААТ “Макраны”, ПМК №8, ПМК №20, ЖКГ, ААТ “Чарняны”, ААТ “Гвозніца”, СВК “Дарапеевічы”, СУП “Савушкіна”).
Маладыя людзяі падчас летніх канікул могуць таксама ўладкавацца ў студэнцкія атрады на выхаваўчыя, экалагічныя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, падсобныя работы. Акрамя таго, для самазанятасці прапаноўваецца 161 вакансія (99 – для непаўналетніх, 62 – для тых, каму ўжо споўнілася 18 гадоў).
У дзесяці ўстановах адукацыі раёна летам будзе арганізавана другасная занятасць для 149 вучняў.
Падчас работы кірмашу можна было напрамую дамовіцца з наймальнікам і разгледзіць розныя прапановы. Акрам таго, спецыялісты службы занятасці райвыканкама пракансультавалі старшакласнікаў па асноўных відах работ, актуальных у цяперашні час на рынку працы, звярнулі ўвагу на ўмовы працы, працоўныя гарантыі, якія неабходна ведаць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.



