Школьная сталовая: дзе яна лепшая выявіць конкурс

На Маларытчыне стартаваў першы этап абласнога конкурсу “Лепшая школьная сталовая”. Ён праводзіцца  аддзелам па адукацыі Маларыцкага райвыканкама і раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Асноўная мэта конкурсу – выяўленне перадавога вопыту работы педагагічных калектываў і калектываў сталовых устаноў адукацыі раёна пры арганізацыі харчавання, удасканаленне арганізацыі гарачага харчавання вучняў, захаванне іх здароўя, забеспячэнне якасці харчавання, збалансаванне яго рацыёнаў. Па выніках раённага этапу (да 7 мая) будзе сфарміраваны  рэйтынг школьных сталовых Маларытчыны і вызначаны  лепшыя з іх, якія прымуць удзел у заключным этапе. Пераможцаў абласнога этапу вызначыць спецыяльная камісія  да 22 мая.

Па словах загадчыка сектара па арганізацыі харчавання цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Маларыцкага раёна Лідзіі Назарук, якаснае і бяспечнае дзіцячае харчаванне з’яўляецца важнай часткай сістэмы грамадскага харчавання, і пытанні яго належнай арганізацыі ва ўстановах адукацыі знаходзяцца на пастаянным кантролі. Не застаецца па-за ўвагай і культура абслугоўвання пры прадастаўленні харчавання вучням, эстэтычнае афармленне абедзенных залаў школьных сталовых.

Для вызначэння лепшых школьных сталовых (конкурс пройдзе ў завочнай форме) распрацаваны спецыяльныя паказчыкі і крытэрыі ацэнкі. Установы адукацыі прадастаўляюць раённаму журы заяўку на ўдзел, інфармацыйную картку і відэаролік.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий