Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя жывёлаводы раёна

У вялікай зале райвыканкама ўганароўвалі пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці  жывёлаводчай прадукцыі па выніках работы за 2025 год. У адрас перадавікоў гучалі шчырыя словы падзякі за старанную  працу і самыя лепшыя пажаданні.

Аляксандр Корж уручыў перадавікам жывёлаводчай галіны раёна  заслужаныя ўзнагароды.  Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама ўганараваны начальнік Маларыцкай раённай ветэрынарнай  станцыі – галоўны ветэрынарны ўрач раёна Аляксандр Скур’ят, падзякай старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага  аблвыканкама  – вядучы заатэхнік-селекцыянер СУП “Хаціслаўскі” Андрэй Сяргееў.

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі па выніках работы за 2025 год сталі: СУП “Савушкіна” (у вытворчасці і рэалізацыі малака, дырэктар Сяргей Яцура), ААТ “Чырвоны партызан” (у вытворчасці і рэалізацыі мяса, дырэктар Дзяніс Цяліпка), малочна-таварная ферма “Лясная” СУП “Савушкіна” (начальнік Людміла Каханюк). 

Заслужаныя ўзнагароды Аляксандр Корж уручыў  галоўнаму  заатэхніку  ААТ “Чарняны” Юрыю Кашлею, галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу СУП “Савушкіна” Алене Скур’ят, ветэрынарнаму ўрачу СУП “Савушкіна” Раману Санееву, брыгадзіру малочна-таварнай фермы ААТ “Чырвоны партызан” Таццяне Кардзялюк,  аператарам машыннага даення кароў у даільнай зале малочна-таварнай фермы “Дарапеевічы” СВК “Дарапеевічы” Алене Балко і Алене Выбырных.

Дыпломы з рук старшыні райвыканкама атрымалі аператары  жывёлаводчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да трохмесянага ўзросту: Любоў Жук (І месца, ААТ “Гвозніца”), Алена Дзямянка (ІІ месца, СВК “Дарапеевічы”), Галіна Герасімук (ІІІ месца, СУП “Хаціслаўскі”). Падчас урачыстага мерапрыемства таксама адзначана праца  аператара  механізіаванай фермы па вырошчванні рамонтных цялушак старэйшых за трохмесячны ўзрост Тамары Шум (СУП “Савушкіна”), аператара жывёлаводчага комплексу па вырошчванні і  адкорму буйной рагатай жывёлы старэйшай за трохмесячны ўзрост Наталлі Глушчык (СУП “Савушшкіна”).

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Буйко ўручыў  пісьмы падзякі Маларыцкага раённага  камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу дырэктару ААТ “Чарняны” Андрэю Курдзюку, аператарам  машыннага даення: ААТ “Гвозніца” – Алене Наўрось, СВК “Дарапеевічы” –  Алёне Заноўскай,  ААТ “Чырвоны партызан” –  Наталлі Міхальчук, аператарам па штучнаму асемяненню: ААТ “Чарняны” –  Надзеі Баранчук, ААТ “Макраны” – Таццяне Нікіцюк.

Старшыня Маларыцкага раённага аграпрамысловага саюза Андрэй Курдзюк  уручыў ганаровыя граматы Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза за добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу і высокі прафесіяналізм аператарам машыннага даення: СУП “Хаціслаўскі” –Тамары Тарасюк,  СУП “Савушкіна” – Тамары Шыгалёвай.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий