Прайшоў турнір па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна

На базе СШ №2 і аграрнага каледжа прайшоў турнір  па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Яго арганізатарам выступіў Маларыцкі раённы  фізкультурна-спартыўны клуб.

За права называцца лепшай на старт выйшла 11 каманд: “ЦРБ” (Маларыцкая  цэнтральная раённая бальніца),  “ЖКГ” (Маларыцкая ЖКГ), “Ветстанцыя” (Маларыцкая раённая ветэрынарная станцыя), “Гаргаз” (Маларыцкі раён газазабеспячэння), “Банкіры” (ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”), “Like volley” (зборная аматараў-валейбалістаў г. Брэста), “ВІК” (зборная аматараў-валейбалістаў г. Маларыты), “Volband” (зборная аматараў-валейбалістаў г. Маларыты), “Савушкіна” (СУП “Савушкіна”),  “Чарняны” (ААТ Чарняны), “Рыта” (Велікарыцкі сельскі Савет).  Спаборніцтвы праводзіліся па дзеючых правілах гульні ў валейбол да двух перамог па сетах і да 15 ачкоў.

 Па выніках праведзеных усіх гульняў пераможцай стала каманда   “Савушкіна”. Другое месца ва ўпартай барацьбе заваявала каманда “Like volley”, трэцяе – каманда “Volband”.

Па словах  галоўнага  сакратара  Ілоны Мядзведзевай, арганізатары   вызначылі таксама і лепшых  ігракоў-аматараў турніру. Лепшымі сталі: нападаючым  – Юрый Тышчык, звязуючым – Іван Харык, даігроўшчыкам – Віктар Курганюк. Лепшым іграком  спаборніцтва сярод жанчын стала Ксенія Александровіч, сярод мужчын – Сяргей Карабчук.  Акрамя таго, былі  названы  лепшыя ігракі ў кожнай камандзе. Імі сталі: Дар’я Вялічка, Эдуард Рыбачук, Андрэй Кухнавец, Юрый Хапаль, Данііл Дублянін, Андрэй Буряк, Стаўрык Курганідзі, Ілья Сцепанюк, Міхаіл Ляўчук, Алёна Аўдзяюк і Людміла Міранюк.

 Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий