У Маларыце прайшоў туцрнір па футболе

Футбольнае поле са штучным пакрыццём у гарадскім парку райцэнтра стала месцам правядзення адкрытага турніру па футболе  сярод юнакоў 2015 года нараджэння і маладзейшых. Яго  арганізатарам стаў Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Удзел у турніры прыняло дванаццаць аматарскіх каманд. Гэта “Маларыта – І”, “Маларыта  – ІІ”, “Дынама – Брэст – І”,  “Дынама – Брэст – ІІ”, “Дынама – Брэст – ІІІ”, “Дынама – Брэст – ІV”, “Фармат” (Камянецкі раён), “Астрамечава” (Брэсцкі раён), “Бяроза”                      (г. Бяроза), “Кобрын” (г. Кобрын), “Волга” (г. Брэст), “ЕўраЛэнд” (Брэсцкі раён). Спаборніцтвы праводзіліся па дзеючых  правілах гульні ў футбол на гульнёвай пляцоўцы памерам у паўполя. Працягласць кожнай ігры  складала 20 хвілін. Мячы забіваліся ў вароты памерам 5х2 метры.

Першае месца  на адкрытым турніры заняла каманда “Маларыта – І” (трэнер Андрэй Кузьміч). У групе “А” яна правяла пяць гульняў, набрала 15 ачкоў, а ў фінале выйграла ў пераможцы групы “Б”, каманды “Дынама – Брэст – ІІ” з лікам 5:0. За каманду “Маларыта – І” ігралі Ілья Мельнік, Арцём Шышук, Іван Краўчук, Глеб Трафімук, Арцём Каралькоў, Аляксандр Карацінскі, Прохар Маніленка, Ілья Ківачук, Тарас Пачанчук і Максім Панасюк. На другім месцы ў турнірнай табліцы спаборніцтва замацавалася каманда “Дынама – Брэст – ІІ”, на трэцім  – “Фармат”. 

Па выніках адкрытага спаборніцтва таксама былі вызначаны лепшыя ігракі ў некалькіх амплуа. Званне “Лепшы ігрок турніру” атрымаў Глеб Каладзюк з каманды “Маларыта – І”.  Лепшымі ігракамі ў камандзе “Маларыта – І” прызнаны Прохар Маніленка і  Іван Краўчук, у камандзе “Маларыта  – ІІ” – Дзмітрый Кашэпа. Заслужаныя ўзнагароды камандам і ігракам уручаў футбаліст, трэнер, майстар спорту Рэспублікі Беларусь  міжнароднага  класу  Дзмітрый Мазалеўскі.

                                                                                Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий