«Цаніце сваё жыццё”

Ва ўсім свеце гавораць пра СНІД, пра тую пагрозу існаванню чалавецтва, якую нясе глабальная эпідэмія. “СНІД – чума XXI стагоддзя” – менавіта такімі словамі пачалася акцыя, прымеркаваная да Дня барацьбы са СНІДам, якая прайшла ў ДзУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1”.
Арганізатар яе – аб’яднанне па інтарэсах “Лідар” раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У акцыі ўдзельнічалі вучні 4-11 класаў. Кожны школьнік атрымаў сусветны сімвал барацьбы са СНІДам – чырвоную стужку.
Дзеці расказвалі сваім равеснікам аб каварстве ВІЧ і СНІД, гаварылі аб тым, што неабходна зрабіць, каб не заразіцца гэтым страшным вірусам.
У завяршэнні акцыі школьнікі выйшлі на імправізаваную сцэну з запаленымі свечкамі – сімвалам жыцця, і звярнуліся да ўсіх са словамі: “Беражыце сябе, сваё здароўе і цаніце сваё жыццё!”
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!