Узнагарода лідару «Гагарынцаў»

У Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар «Клубы ЮНЕСКА як суб’ект дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і актыўны ўдзельнік сусветнага руху клубаў ЮНЕСКА».

Мерапрыемства праводзілася ў рамках рэалізацыі падпраграмы «Дзеці і моладзь – будучае Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Беларусь інтэлектуальная» на 2026–2030 гады. Удзельнікамі семінара  сталі куратары клубаў, ветэраны руху клубаў ЮНЕСКА нашай краіны, прадстаўнікі Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.  На ім абмяркоўваліся пытанні ўдзелу клубаў у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, выпрацоўкі адзіных падыходаў і практык у працы з моладдзю ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі.

 Падчас правядзення мерапрыемства найбольш актыўныя куратары клубаў краіны  былі адзначаны ўзнагародамі. У іх ліку – настаўніца англійскай мовы раённай гімназіі Алена Сезік. Яна атрымала нагрудны знак «За распаўсюджванне каштоўнасцей і ідэалаў ААН і ЮНЕСКА» рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».  Алена Леанідаўна ўганаравана ім за асабісты ўклад ў развіццё руху клубаў, паспяховую рэалізацыю гуманітарных праграм для дзяцей і моладзі.

Алена Сезік з верасня 2012 года з’яўляецца нязменным куратарам клуба ЮНЕСКА «Гагарынцы», які дзейнічае пры раённай гімназіі. Па  словах педагога,  асноўная задача «Гагарынцаў» – гэта  аб’яднанне дзяцей для сумеснай дзейнасці ў галіне навукі, культуры і адукацыі для прапаганды гуманістычных прынцыпаў і ідэалаў ЮНЕСКА, ідэй міру і ўзаемаразумення паміж людзьмі, фарміраванне і развіццё талерантных зносін. Аб’яднанне па інтарэсах цяпер наведваюць вучні розных класаў установы адукацыі. «Гагарынцы» арганізуюць і праводзяць многа цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў:  квэсты, флешмобы, акцыі, святы, падарожжы, экскурсіі, сустрэчы… На  рэспубліканскім дзіцячым гульнёвым форуме яны занялі І месца ў намінацыі «Аўтэнтычнасць» і атрымалі статус нефармальнага цэнтра беларускіх народных і дзіцячых гульняў «З гульнёй праз стагоддзі!» 

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий