Бокс для Данііла

У Кобрыне праходзіў міжнародны турнір па боксе. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Украіны і Беларусі. У іх ліку быў і юны баксёр з нашага раёна вучань 7 класа гарадской сярэдняй школы № 2 Данііл Крывіч. Трэніруе хлопца тытулаваны баксёр Павел Дз’ячук.
Два гады Данііл займаецца боксам. Не раз прымаў удзел у розных турнірах. Не заўсёды даводзілася яму выйграваць у сваіх сапернікаў, а вось на турніры ў Кобрыне ён выйграў усе тры боі. Апошні – з расіянінам. І стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 45 кілаграмаў. Данііл узнагароджаны дыпломам і памятным сувенірам.
Юнак прызнаўся, што вельмі любіць фізкультуру і спорт, асабліва бокс, марыць служыць у арміі ў элітных войсках, а затым стаць прафесійным баксёрам.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: пераможца міжнароднага турніру па боксе Данііл КРЫВІЧ.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Опубликовано в ГЧ № 96 9.12.15 г.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий