Дыялог вопыту і маладосці

На базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна ў мінулую пятніцу быў арганізаваны абласны семінар, удзел у якім прынялі выкладчыкі кафедры журналістыкі, рэдактары раённых і абласных газет, маладыя журналісты.
Добры тон зацікаўленай і шчырай размовы задала экскурсія па Зімовым садзе.
Адкрыла семінар загадчыца кафедры журналістыкі Людміла Скібіцкая. Дэкан філалагічнага факультэта Вольга Фелькіна ў сваім выступленні спынілася на пытаннях узаемадзеяння філалагічнага факультэта і рэдакцый друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў сферы прафарыентацыйнай работы.
Начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вадзім Ляўковіч пазнаёміў прысутных з вынікамі анкетавання маладых супрацоўнікаў рэдакцый Брэстчыны. У чым шчыра прызнаваліся ўчарашнія выпускнікі? Большасці з іх (89%) не хапае практыкі, а 88 % часцей за ўсё адчуваюць цяжкасці са зборам інфармацыі, выбарам тэм і да т.п.
Калі гаварыць аб прыярытэтнасці фактараў, дык для 59 % маладых спецыялістаў надзвачай важна заработная плата, для 41%-перспектывы кар”ернага росту, для 33% -забяспечанасць жыллём, для 65% — аўтарытэт супрацоўніка рэдакцыі, для 75%-магчымасць творчай самарэалізацыі і інш.
Галоўны рэдактар абласной газеты “Заря” Аляксандр Лагвіновіч падзяліўся ідэяй стварэння абласнога клуба маладых журналістаў, падкрэсліўшы, што першы крок у гэтым накірунку ўжо зроблены: не так даўно ў Пружанах быў арганізаваны абласны семінар, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі рэдакцый, што асвятляюць у сродках масавай інфармацыі пытанні маладзёжнай палітыкі.
Галоўны рэдактар Ганцавіцкай раённай газеты”Савецкае Палессе” Павел Свістуновіч, намеснік галоўнага рэдактара Баранавіцкай аб”яднанай газеты“Наш край”Святлана Гіль, а таксама галоўны рэдактар Кобрынскай раённай газеты”Кобрынскі веснік” Раман Мельнік падзяліліся вопытам работы з маладымі спецыялістамі, прызнаўшыся пры гэтым, што тых, хто выбірае прафесію журналіста, хацелася б бачыць больш ініцыятыўнымі, больш адказнымі ў адносінах да слова, пры рабоце з ім.
Дзмітрый Босак і Вольга Кавалько, выпускнікі філалагічнага факультэта спецыяльнасці”Журналістыка( друкаваныя СМІ)”, якія цяпер працуюць у рэдакцыях раённых газет, шчыра падзяліліся, наколькі іх уяўленні аб прафесіі журналіста адпавядалі рэальнасці, ці лёгка было рабіць першыя крокі ў самастойнай журналістыцы і хто дапамагаў і дапамагае асвоіць азы выбранай прафесіі.
Вынікі семінара падвяла загадчыца кафедры журналістыкі Людміла Скібіцкая.

Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: у час экскурсіі па Зімовым садзе.

Опубликовано ГЧ №98 16.12.15

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!