У гарадскім парку адкрыты сезон пракату катамаранаў.

У гарадскім парку адкрыты сезон пракату катамаранаў. Да яго пачатку ў лютым былі набыты два новыя катамараны вытворчасці ААТ “ФлагманПласт” (г. Гродна) за ўласныя пазабюджэтныя сродкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна. Адзін з катамаранаў – двухмесны, другі – чатырохмесны.  Яны, як і многія транспартныя сродкі, прайшлі абавязковы тэхнічны агляд і дапушчаны да эксплуатацыі.

На пірсе ля вадаёма  ў гарадскім парку пастаянна дзяжурыць адказны за пракат. Кошт  паслугі за 30 хвілін катання двухмеснага катамарана – 10 рублёў, чатырохмеснага – 20 рублёў. Наведвальнікам абавязкова выдаюць выратавальныя жылеты, праводзяць інструктаж.  Пракат катамаранаў працуе  штодзень з 10.00 да 20.00 (у летнія месяцы – да 21.00).   

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий