Сёння праходзіць цэнтралізаваны экзамен для выпускнікоў


Сёння, 26 мая, у выпускнікоў устаноў адукацыі раёна на базе Маларыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа праходзіць цэнтраліваваны экзамен па прадмеце на выбар. Яго здаюць усе выпускнікі 11-ых класаў. ЦЭ адначасова з’яўляецца выпускным школьным і ўступным іспытам для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.


На ЦЭ неабходна ўзяць з сабой пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу), пропуск, гелевую або капілярную ручку з чорнымі чарніламі, а таксама просты калькулятар (пры здачы фізікі або хіміі).
29 мая выпускнікі здадуць другі цэнтралізаваны экзамен па беларускай або рускай мове (на выбар вучня).
Абодва экзамены па традыцыі пачнуцца ў 11:00. Рэгістрацыя адбываецца да 10:30 для таго, каб заставаўся час заняць месца ў аўдыторыі і наладзіцца на працу. Працягласць выканання тэстаў залежыць ад прадмета.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий