Асфальтабетоннае пакрыццё – для вуліцы Будаўнічая

Наш райцэнтр працягвае добраўпарадкоўвацца. Тычыцца гэта многіх аспектаў, у тым ліку – і вуліц Маларыты. У гэтым немалая заслуга калектываў Маларыцкай ЖКГ і Маларыцкага ДРБУ №179.
Сёння, 28 мая, у асфальтабетоннае пакрыццё “апранаецца” вуліца Будаўнічая (мікрараён Лазкі). Цяпер камфортна можна будзе праехаць на яе 729 метрах (з улікам з’ездаў, шырыня праезжай часткі – 5,5 метра). На яе добраўпарадкаванне затрачана больш за 199 тысяч рублёў. Фінансаванне ажыццяўляе Маларыцкая ЖКГ. Работы праводзяцца пад кіраўніцтвам майстра Алега Саўчука.
Начальнік Маларыцкага ДРБУ №179 Юрый Алексяюк адзначыў, што на добраўпарадкаванне вуліцы грашовыя сродкі выдзелены з абласнога бюджэту. Дарэчы, днямі ДРБУ № 179 закончыла ўкладваць асфальт па вуліцы Чапаева ў райцэнтры. Наступны аб’ект добраўпарадкавання – дваравая тэрыторыя па вуліцы Савецкай, 113 у Маларыце.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.