Пачаліся выпускныя іспыты ў дзевяцікласнікаў

1 чэрвеня ва ўстановах адукацыі Маларытчыны пачаліся выпускныя іспыты ў дзевяцікласнікаў. Сёлета яны здаюць чатыры абавязковыя экзамены: пераказ па рускай і беларускай мовах, кантрольную работу па матэматыцы і гісторыю Беларусі ў вуснай форме.
Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме пройдуць 1, 3 і 8 чэрвеня. Канкрэтныя даты экзамену ў канкрэтнай установе адукацыі вызначае яе кіраўнік.
У гэтым навучальным годзе на Маларытчыне завяршаюць навучанне 303 дзевяцікласнікі. Шаснацццаць з іх прэдэндуюць на атрыманне пасведчаняў асаблівага ўзору.


Мікалай Навумчык.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий