Першыя – на “Скураным мячы” ў вобласці

Брэсцкі футбольны манеж  стаў месцам правядзення трохдзённых фінальных абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” у праграме спартакіяды сярод  дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства. Яны праводзіліся пад эгідай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Скураны мяч”.

          У сярэдняй узроставай групе (2014 – 2015 гады нараджэння) удзел у турніры прымалі і маларыцкія футбалісты. Каманда ФК “Маларыта” (трэнер Андрэй Кузьміч) у складзе Ільі Мельніка, Глеба Каладзюка, Глеба Трафімука, Івана Краўчука, Арцёма Каралькова (капітан),  Аляксандра Каратынскага, Ільі Краўчука,  Ігната Смаля, Максіма Панасюка, Ягора Крачко, Багдана Дворака, Аляксандра Меляшкевіча, Мікіты Чопкі Кірыла Янчука і Арцёма Шышука стала пераможцам абласных спаборніцтваў і прадставіць у верасні  Брэстчыну на рэспубліканскім  этапе.

Падчас турніру каманда ФК “Маларыта” правяла шэсць гульняў і ўсе выйграла. У матчы за першае-другое месца юныя маларыцкія футбалісты сустракаліся з камандай Столінскага раёна і выйгралі з лікам 10:2. Па выніках спаборніцтва  званне “Лепшы абаронца турніру” атрымаў Ягор Крачко.

Для маларыцкіх юных футбалістаў гэта не першая перамога.   Каманда футбалістаў 2011-2012 гадоў нараджэння стала бронзавым прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў “Скураны мяч” у сярэдняй групе (2024). Гэтая ж каманда атрымала статус пераможцы рэспубліканскага турніру па міні-футболе “Узыходзячая зорка” (2024).  У 2025 годзе  юнакі 2015-2016 гадоў нараджэння на рэспубліканскіх спаборніцтвах  “Скураны мяч” занялі першае  месца.

  Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий