Птушка года

Птушкай 2016 года ў Беларусі стаў гогаль звычайны. Такое рашэнне прыняла грамадская арганізацыя ”Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Аб ім стала вядома на ўрачыстым ўзнагароджанні пераможцаў конкурсаў кампаніі ”Вушастая сава-птушка 2015 года”, што праходзіла ў Музеі прыроды і экалогіі ў Мінску.
Абаронцы прыроды плануюць не толькі больш блізка пазнаёміць насельніцтва з гэтай малавядомай чорна-белай качкай, але і прыцягнуць да актыўнай дапамогі птушкам. Справа ў тым, што гогаль не будуе гняздо на зямлі, а займае дуплы старых дрэў. Паколькі ўздоўж азёраў і рэк засталося мала старых дуплаватых дрэў, птушкі не заўсёды могуць знайсці прыдатнае месца для гнязда. Члены грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапаноўваюць жыхарам нашай краіны пабудаваць для птушак хаткі і навучыць, як гэта рабіць.
Птушка года стане галоўным героем конкурсу малюнкаў на асфальце, які пройдзе летам, яе партрэт у стылі графіці ўпрыгожыць адзін з дамоў Мінска. Сумесна з Нацыяльным Банкам Рэспублікі Беларусь і РУП “Белпошта” плануецца традыцыйны выпуск манеты і маркі з адлюстраваннем птушкі года.

Наш кар.

Опубликовано ГЧ № 10 от 13.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!