“Я памятаю! Я ганаруся!”

Маларыцкая раённая гімназія на працягу чатырох дзён жыла фестывалем-конкурсам ваенна-патрыятычнай песні “Я памятаю! Я ганаруся!”, прысвечаным Вялікай Перамозе.
Таму большасць песень былі на тэму Вялікай Айчыннай вайны. На фінальны гала-канцэрт журы адабрала самыя лепшыя нумары, якія былі падрыхтаваны вучнямі 1-10 класаў, і адзначыла прафесійны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, высокую адказнасць за якаснае выкананне песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
– Наш фестываль-конкурс традыцыйна праводзіцца ў трох узроставых групах, – гаворыць Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. – Песні, прадстаўленыя на суд журы, павіны былі адпавядаць адной з тэм: “Наследнікі Перамогі” (песні ваенных гадоў і сучасныя песні пра вайну), “З чаго пачынаецца Радзіма?” (песні пра любоў да Радзімы). Некаторыя выступленні суправаджаліся танцавальнымі нумарамі. Песні гучалі пад фанаграму, акампанемент гітары і ў суправаджэнні відэаролікаў. Здзівіла і ўразіла тое, што некаторыя канкурсанты, выконваючы песню, імкнуліся ў сцэнічных касцюмах перадаць ваенны час, яго побыт.
Нягледзячы на тое, што не ўсе ўдзельнікі конкурсу мелі аднолькавую падрыхтоўку і вопыт, галасавыя дадзеныя, яны імкнуліся як мага больш поўна раскрыць тэму твора.

Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: імгненні фестывалю-конкурсу ваенна-патрыятычнай песні ў Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 16 от 2.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий